На рэзыдэнцыю запрашаюць творцаў, каб стварыць калектыўны праект на тэму «Што мы можам зрабіць, каб заслужыць увагу іншапланецянаў?».
Арганізатараў DOM Art Residence цікавіць, ці можна ўплываць на будучыню і мінулае праз калектыўную памяць. Запланаваная групавая выстава і іншыя публічныя мерапрыемствы.
- Для каго: мастакі(чкі) і творцы розных дысцыплінаў.
- Калі: кастрычнік 2024 года.
Арганізатары DOM Art Residence прапануюць пражыванне, праезд (у межах ЕЗ) і вытворчыя матэрыялы.
Дэдлайн 30 траўня. Даведацца больш і падаць заяўку.