Нагадаем, што першы павільён “Хаціка” ад дабрачыннай арганізацыі “Пять свобод” ужо доўгі час працуе ў ГЦ “Карусель”, пад нумарам 32. Там штодня з 10.00 да 20.00 дзейнічае выстава бяздомных жывёл (у асноўным без пароды) – котак ды шчанюкоў.
Нядаўна ў Бабруйску адкрыўся другі такі павільён, на трэцім паверсе ГЦ “Вэстар-2” па адрасе вул. Горкага-12 (уваход праз дзверы з надпісам “Камп’ютарная акадэмія “ШАГ”). Час працы з 10.00 да 18.00.

Крыніца фота: komkur.info
Нават калі вы не можаце ўзяць жывёлу сабе, у павільёнах “Хаціка” можна камунікаваць з жывёламі, або ахвяраваць на корм, лекаванне, стэрылізацыю, арэнду, камунальныя паслугі ды ўтрыманне на картку:
4344 8580 7019 0754
11/23
ALENA HREUTSAVA
Альбо на мабільны тэлефон (МТС) 80297487172
У павільён (або перадаць валанцёрам) можна прадукты харчавання для жывёл (корм, мясныя прадукты, крупы, пялюшкі, газеты, тканіну).
Таксама ў “Хаціка” можна прыносіць выратаваных бабруйцамі котак з мэтай знайсці ім гаспадароў. Увага: прымаюцца толькі коткі/каты, чалавек мусіць сам(а) яго прыносіць раніцай і забіраць увечары.
А тут расказвалі пра асноўныя праблемы і патрэбы зааваланцёраў, а таксама пра спосабы, як можна ім дапамагчы.