Сёння Гістарычны Бабёр спрабуе разабрацца з афіцыйным святам. Ці варта каб яно было напоўнена мілітарысцкімі сымбалямі? Як можна яго зрабіць больш арыгінальным?
Гістарычны бабёр разважае ў новым відэа. Глядзі ў TikTok альбо Instagram
@histarycny_babior А магчыма ўвогуле выдатны Дзень горада і я перабольшваю? Чакаю на твае меркаванні ў каментарах #бобруйск #бабруйск #деньгорода #пабеларуску #беларусь
А ты таксама можаш паразважаць і падыскутаваць на гэтую тэму у каментарах пад відэа – тваё меркаванне важнае!
Раней Гістарычны Бабёр распавядаў пра альтэрнатыўны дзень народзінаў Бабруйска – 28 красавіка.
«Бабёр расказвае дзецям ды падлеткам пра гісторыю». Бабруйчанка робіць адукацыйны тыкток, які можа спадабацца і табе
Дар’я Роскач – мастачка, паэтка, выкладніца моўных курсаў для дзетак і дарослых. Дзяўчына робіць тыкток, у якім у вобразе Бабра расказвае гісторыю Бабруйска.
Даша, як з’явілася ідэя рабіць гістарычны тыкток для дзяцей і падлеткаў?
– Я настаўніца, таму часам шукаю дзіцячы кантэнт па-беларуску ў інтэрнэце і бачу, што яго пачало з’яўляцца больш. Але практычна ўвесь гістарычны кантэнт разлічаны на дарослых. Ён падаецца навукова, сур’ёзна, і не чапляе малых гледачоў. Але часам і дарослым хочацца адпачыць, і паглядзець штось адукацыйнае ў лёгкім фармаце.
Тое ж тычыцца кантэнту пра Бабруйск – ён скіраваны ў першую чаргу на дарослых. Недахоп матэрыялаў склаўся ў ідэю самой рабіць тыкток. Пачала думаць над фарматам, як усё падаць цікавей для маёй мэтавай аўдыторыі.
Тыкток – папулярная платформа, магчыма, мой канал спрацуе як маленькі старт, з якога можна будзе зрабіць штосьці больш маштабнае. Адзіны мінус – не зусім зразумела, як выйсці менавіта на свайго гледача. Бо ты выходзіш на аўдыторыю беларусаў, але паўстае пытанне, ці яны таго ўзросту, які мне ў першую чаргу хацелася б ахапіць. Думаю, з цягам часу дам гэтаму рады.