8
Тэма конкурсу EastEast: Interiors – інтэр’еры з грамадскай, асабістай, філасофскай, матэрыяльнай і іншых перспектываў.
Платформа EastEast, якая выпускае онлайн і офлайн часопіс пра мастацтва па-за «заходнееўрапейскім светам», запрашае з фільмамі і вдэаартам. Праца павінна быць не даўжэйшай за гадзіну, жанр можна прапаноўваць любы.
- Для каго: рэжысёры(кі), аператары(кі), творцы кіно і відэа, якія пачынаюць свой прафесійны шлях.
Арганізатары EastEast: Interiors прапануюць:
- прыз пераможцам у памеры 500 USD
- публічны паказ фільму на сайце EastEast.
Дэдлайн 10 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.