14
EURODRAM — нефармальная міжнародная сетка, якая існуе з 2001 года і аб’ядноўвае больш за 300 удзельнікаў: драматургаў, перакладчыкаў, рэжысёраў, прадзюсараў і выдаўцоў.
Мэта сеткі-конкурсу EURODRAM — садзейнічаць перакладу і распаўсюджванню сучаснай драматургіі і тэкстаў для тэатра паміж рознымі партнёрамі ў Еўропе, Міжземнамор’і і Цэнтральнай Азіі. Прымаюцца тэксты для тэатра, напісаныя на рускай мове ў інтэрвале з 1 студзеня 2019 года па 31 снежня 2023 года.
- Для каго: драматургі(ні), аўтары(кі) п’ес, літаратары(кі).
Арганізатары EURODRAM прапануюць:
- публічныя чытанні;
- прэзентацыю тэкстаў на штогадовай канферэнцыі EURODRAM.
Дэдлайн – 25 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.