Мэта FEMeting: Women in Art, Science and Technology – развіваць і папулярызаваць больш прамое супрацоўніцтва паміж жанчынамі, якія працуюць на стыку мастацтва, навукі і тэхналогіяў.
На FEMeting: Women in Art, Science and Technology запрашаюць да ўдзелу ў канферэнцыі ў Школе творчых мастацтваў Віндзорскага універсітэта. Арганізатараў FEMeting цікавіць унёсак у развіццё метадалогіяў даследаванняў у галінах мастацтва і навукі, а таксама стратэгіяў супрацоўніцтва, якія могуць пашырыць абмен ведамі і зблізіць супольнасці.
Да ўдзелу ў канферэнцыі FEMeting: Women in Art, Science and Technology патрэбна падрыхтаваць тэзісы для кароткіх прэзентацыяў. Акрамя таго, можна падаць праекты для выставы ў галерэі, мультымедыйнага паказу і кінапаказу, а таксама прэзентацыяў і майстар-класаў.
- Для каго: жанчыны-творцы, даследчыцы, рэжысёркі.
- Калі: 23 – 29 чэрвеня 2024 года.
Дэдлайн – 10 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.