Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі? Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У межах новай праграмы Sztuka FemKvirLab паспрабуе даць адказ на гэтыя пытанні.
Фармат праграмы: анлайн
Калі: Штотыднёвыя сустрэчы ў ліпені-верасні
Што будзе: Тэорыя фемінісцкага і квір-кіно, развіццё DIY кіна/відэа праекта ад ідэі да дыстрыбуцыі, праца з камерай і гукам, мантаж.
Удзел бясплатны!
Рэгіструйся ТУТ
Дэдлайн падачы заяўкі: 21 чэрвеня.
Далучыцца да ФемКвірЛаб можа кожн_ая, хто цікавіцца фемінісцкім і квір-кіно і хоча зняць свой (першы) кароткаметражны фільм/відэа.
Колькасць месцаў абмежаваная. Час, які можа спатрэбіцца вам для ўдзелу ў лабараторыі, – 6 гадзін на тыдзень (сустрэчы і самастойная праца). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па femkvirlab@proton.me або у Instagram
Куратарка лабараторыі — Саша Ігнатовіч, даследчыца гендара і візуальнай культуры, фемінісцкая рэжысёрка кіно і адукатарка. Выкарыстоўваючы выяўленчыя сродкі дакументальнага і эксперыментальнага DIY кіно, Саша даследуе як жыццёвы вопыт жанчын, квір і небінарных людзей суадносіцца з пытаннямі цялеснасці, міграцыі, жадання, сексуальнасці, сацыяльных норм і прыналежнасці. Саша ўпэўненая, што каб стварыць новы свет, мы мусім спачатку ўявіць сабе, як гэты свет выглядае, фемінісцкае і квір-кіно дае нам такую магчымасць. У межах лабараторыі Саша будзе дапамагаць удзельні_цам з тэорыяй фемінісцкага і квір-кіно, фасілітаваць сустрэчы і праводзіць індывідуальныя кансультацыі па развіцці аўдыёвізуальных праектаў.
Сярод працаў Сашы такія фільмы як:
- XYX
Саша Ігнатовіч, Каця Дробыш
2014, Славенія
Сэксуальна зараджаннае аўдыёвізуальнае падарожжа ў цела і яго культурніцкую перцэпцыю. - Naporno / Hard
Саша Ігнатовіч, Ясміна Мустафіч
2019, Славенія
Фемінісцкае даследаванне этыкі і эстэтыкі (візуальнага) задавальнення. - Не сыходзь пакорліва / Not Go Gentle
Саша Ігнатовіч
2022, Славенія
Ідылічныя вёскі хаваюць сляды смутку і пакут, прычыненых людзям адзін аднаму. Кароткаметражны фільм прысвечаны ўсім людзям, якія рызыкуюць жыццём, каб пазбегнуць арышту, гвалту, прыніжэння і pushbacks на мяжы і знайсці бяспечны прытулак. - Сукенка
Наталія Голава, Ксенія Пажыдаева, Ірына Новік, Наталля Аксяневіч, Таццяна Сяцко, Вера Пахай, Таццяна Булка, Кацярына Буйко, Дар’я Сапранецкая, Саша Ігнатовіч
2012, Беларусь/Літва
“Сукенка” – гэта спроба стварэння прасторы для аўтаномнага жаночага выказвання і адкрытай дыскусіі паміж глядачкамі, гледачамі і аўтаркамі. Гераіні, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, – жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыцця.