19
12 кастрычніка, у суботу, пад Бабруйскам пройдзе фестываль народнай творчасці “Глушанскі хутарок”, які стаў ужо візітоўкай Глушы.
Гісторыя фестывалю пачалася ў 2010 годзе, калі ён адбыўся ўпершыню. З таго часу штогод увосень на тэрыторыі Цэнтру рамёстваў, які некалі меўся стаць музеем пад адкрытым небам, збіраюцца майстры ў самых розных галінах народнай творчасці з усяго раёну і нават краіны.Таму на фэсце можна знайсці сапраўды ўнікальныя вырабы ручной працы ці пакаштаваць нацыянальныя беларускія стравы.
Самае цікавае з сёлетняй праграмы:
- раённы конкурс на лепшую тэатралізааную прэзентацыю абрадаў “Вяртанне да вытокаў”;
- плэнэр па кераміке і ганчарстве;
- раённы конкурс-выстава нацыянальнай беларускай кухні “Пікнік па-беларуску”;
- раённы конкурс беларускай песні.
Дата: 12 кастрычніка 2024 года. Пачатак: 11:00
Месца: пасёлак Глуша, вул.Алеся Адамовіча, 20, Цэнтр рамёстваў.
Музеі Бабруйску і Бабруйшчыны: зачыненыя, дзейныя і тыя, што застаюцца толькі ідэяй