Fulbright Foreign Student прапануе актыўным беларусам і беларускам поўныя стыпендыі для атрымання ступені магістра ў амерыканскіх універсітэтах.
Па праграме можна атрымаць ступень магістра ў галінах эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацы, яўправа, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскай аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш.
Для каго: актывісты(кі), медыі, праваабаронцы, даследчыкі(цы) і г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў(к):
– мець беларускае грамадзянства;
– свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам(кам) патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
– мець скончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент).
Праграма Fulbright Foreign Student прапануе грант на навучанне, праезд, стыпендыю і медыцынскую страхоўку, магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку. Тэрмін праграмы – 2 гады.
Дэдлайн 1 жніўня. Даведацца больш і падаць заяўку.