Хочацца на шпацыр па цікавых мясцінах, але перашкаджае дождж? Глядзі відэа з Алегам Красным!

Што ты ўбачыш у відэа:

  • Габрэйскі дворык. Як ён паўстаў? Хто прыдумаў і маляваў выявы на сценах, чаму тут знаходзіцца дзеючая мадэль бабруйскай «Сцяны плачу» і куды пасля накіроўваюць цыдулкі з жаданнямі?
  • Дом купчыхі Кацнельсон. Як ён зʼявіўся ў Бабруйску, і якое дачыненне мае яго былая гаспадыня Пая-Брайна да кіраўніцтва Ізраіля?
  • Якой легендарнай асобе прысвечаны помнік, што стаіць каля кінатэатра «Таварыш»? А дакладней – два помнікі, як лічаць у Бабруйску.
  • Алея праведнікаў. Хто такія праведнікі, і за што іх шануюць?
  • Будынак Аляксееўскай гімназіі. Хто тут мог навучацца, і якім чынам габрэйскія дзяўчаткі парушалі працэнтную норму і абавязак вывучаць «Закон Божы»?
  • Дом калектыву. Якім яго задумалі каб палегчыць жыццё савецкай жанчыны? Хто з выбітных асобаў тут жыў?
  • Гасцініца з паштоўкі – «Бабруйск». Як яна мусіла выглядаць па праекце, што ажыццявілі і што захавалася да нашага часу?

Адказы ведае Алег Красны! Прыемнага прагляду:)