Кліч ваўчынага сэрца праз ціхі акіян – гурт NOCHY выпусціў новы альбом

Салістка гурта Юля Петраш апісвае альбом так:

— Альбом “ЦІХІ АКІЯН” буйны, але ціхі. Намаляваны шматкаляровымі фарбамі. Чалавеку патрэбны і добрыя і кепскія эмоцыі. Ад вечнага кахання да балючага растання з ім, а яшчэ і да вечнага яго пошуку. Пра знявагу і павагу. Пра смерць і жыццё. Пра моц і крохкасць. Пра ўтопію без ілюзіі. Пра мяне. Пра нас. Пра вас.

Наколькі важны гэты альбом для гурта? 

— Кожны альбом які мы робім, важны. Нам ня трэба натхненне, каб пісаць песні – гэта тое, што мы робім усё сваё жыццё — музыку любім 🙂

Гурт NOCHY на фестывале Тутака. Фота: Darja Roskač

 

Таксама дзяўчына зазначыла:

“У альбоме ёсць песня, якая прадказала наш лёс”. 

Ці зможаш ты вызначыць, што гэта за трэк? Пераходзь па спасылцы і атрымлівай асалоду.

Дарэчы, Юля з Бабруйска, інтэрв’ю з ёй ты можаш пачытаць тут

Юля Петраш: “Калі раптам нам “прыляціць” за беларускую мову, то так жа і “адляціць”!