ТэмаУрбаністыка

Ліштвы Бабруйска. Ці захаваецца нашая драўляная спадчына?

Ліштва – накладная планка вакол аконнага і дзвярнога праёма. Яе прызначэнне – закрываць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам. Складаецца з надаконніка, гэта верхняя частка, якая найчасцей і ўпрыгожваецца разным дэкорам, а таксама з падаконніка і бакавін. Даволі часта аздаблялі і аканіцы – дзверкі, што зачынялі вокны.

Адны бабруйчане захоўваюць іх мэтанакіравана, іншыя – толькі як сямейную памяць, а хтосьці з лёгкасцю мяняе на пластык. Драўляныя ліштвы былі для нашых продкаў не толькі спосабам уцяпліць ці ўпрыгожыць вокны. А многія з іх сапраўды –  твор мастацтва! Колісь стваральнікі ўкладалі ў іх сэнс, абярэг ад злых духаў, нядобрых людзей і стыхіі…

Ці захаваюцца драўляныя ліштвы Бабруйска? Падрабязней чытайце і глядзіце ў нашым новым спецпраекце па спасылцы.

Драўляныя ліштвы Фарштадта. Фота: 1387.io

 

Цікавае

Спецпраекты