Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра, Швейцарыя

Арганізатары аддаюць перавагу пісьменнікам(цам) і перакладнікам(цам), але іншыя творцы, якія займаюцца словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Запрашаюць як дасведчаных, так і маладых аўтараў(к).

Рэзідэнцыя знаходзіцца ў 30 хвілінах ад Лазаны, а ўдзельнікам прапануецца жыць у сучасных архітэктурных дамах-падвесах. Фонд Яна Міхальскі прапануе праезд, 400 EUR / тыдзень, сняданкі і абеды, ровары і доступ да бібліятэкі.

  • Для каго: літаратары(кі), аўтары(кі) і перакладнікі(цы). 
  • Калі: 2 тыдні – 3 месяцы ў 2025.

Дэдлайн 26 жніўня. Даведацца больш і падаць заяўку.