Лялькі ў стыле стымпанк. Фотарэпартаж

Фактурныя казачныя персанажы, якія вось-вось з табой пачнуць размову – такімі бачыш лялькі Сяргея Драздова. Гэтыя лялькі мала падобныя на дзіцячыя цацкі: машыны з рухавікамі могуць ездзіць, стрэльбы зараджаюцца і страляюць, а фантастычныя стварэнні не падобныя ні на адну вядомую істоту.

Прама цяпер іх можна пабачыць нажывую ў Бабруйскім мастацкім музеі – выстава пройдзе па 10 сакавіка.  А калі ў цябе зусім няма магчымасці – глядзі наш фотарэпартаж.

Сяргей Драздоў – мастак, які стварае незвычайныя лялькі ў стылі стымпанк (напрамак у мастацтве, натхнёны тэхналогіямі 19 стагоддзя, асабліва – паравымі машынамі).