Гарадскі парк – адна з ключавых кропак прыцягнення для гараджан(ак). Ён звязаны з дзіцячымі ўспамінамі – бо тут ёсць атракцыёны, хтосьці бегаў сюды на танцы ў «клетку», а хтосьці – у кіно.
У парку працуюць фантаны, ёсць азёры з качкамі, каруселі, кавярня, пракат, тут праводзяцца гарадскія святы. Але ці дастаткова гэтага бабруйцам? Ці можа парк, напрыклад, разглядацца, і як турыстычная кропка? Нагадаем, што тут размяшчаецца помнік Дуніну-Марцінкевічу, але ці ёсць ён адной з разынак гэтага месца, ці ўсё ж застаецца незаўважаным?
Што рабіць, каб парк стаў больш утульным для людзей усіх узростаў? Наколькі ён зручны для людзей з інваліднасцю? Якія асацыяцыі ён выклікае ў гараджан(ак) і гасцей горада? Што новага там хацелася б пабачыць, а што з старога – захаваць (ці нават вярнуць)?
Каб зразумець гэта, каманда “1387” разам з аўтаркай ютуб-каналу «Падмуркі Бабруйска» Сэм, праводзіць даследаванне. Калі цябе цікава мінулае, сучаснае і будучае парку, запоўні, калі ласка, анкету ніжэй – гэта зойме не больш за 10 хвілін.
Мы збіраем меркаванні ды ідэі бабруйцаў адносна сучаснасці і будучыні гарадскога парка. Вынікі даследавання ты пабачыш у відэа на канале «Падмуркі Бабруйска».