6
Удзельнікі(цы) Malt AIR будуць працаваць над сваімі праектамі і знаёміцца з арт-асяроддзем Даніі.
- Для каго: мастакі(чкі)
- Калі: 3 месяцы ў інтэрвале жнівень 2024 – ліпень 2025.
Акцэнт рэзідэнцыі Malt AIR – нэтворкінг і даследванні. У тым ліку цікавіць творчы абмен паміж рэзідэнтамі(камі) і дацкай сцэнай сучаснага візуальнага мастацтва.
Арганізатары Malt AIR прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- стыпендыю 1000 EUR / месяц
- працоўную прастору
- куратарскую падтрымку.
Дэдлайн 1 красавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.