Movies that Matter — грант на кінамерапрыемствы па правах чалавека

Movies that Matter падтрымлівае кінамерапрыемствы на пачатковай стадыі распрацоўкі. 

Фарматы кінамерапрыемстваў могуць быць розныя – фестывалі фільмаў аб правах чалавека, кінафестывалі ЛГБТК+, экалагічныя кінафестывалі, мабільныя кінапраекты і г.д. Галоўнае, каб праекты мелі грамадскае значэнне і спрыялі дыскусіі аб правах чалавека. Кінавытворчасць, галіновыя мерапрыемствы ці семінары па кінавытворчасці не фінансуюцца.

  • Для каго: рэжысёры(кі), аператары(кі), актывісты(кі) і г.д.  
  • Максімальны памер стартавага гранта – 5000 EUR. 

Дэдлайн 1 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.