У снежні Бабруйск, як і іншыя беларускія гарады, традыцыйна пачынаюць упрыгожваць да зімовых святаў – Калядаў і Новага году. Мы прагуляліся па горадзе і паглядзелі на агеньчыкі, якія запалілі сёлета на кавярнях, установах, прадпрыемствах, пашукалі, ці ёсць хоць штосьці новае, чаго не было ў папярэднія гады. Глядзіце наш фотарэпартаж і дзяліцеся сваімі ўражаннямі – ці ёсць у Бабруйску сёлета святочная атмасфера?
Пачынаем наш шпацыр ад былой зялёнай бібліятэкі – асабняка купчыхі Кацнэльсан. І бачым, што ён абсалютна ніяк не аздоблены да Калядаў і Новага года. А шкада. Падаецца, што гэтак як раз той будынак у Бабруйску, які варта выдзяляць у тым ліку падсветкай і ілюмінацыяй і такім чынам звяртаць на яго большую ўвагу.
![Дом купчыхі Кацнэльсан](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Зялёная-бібліятэка-1024x683.jpg)
Дом купчыхі Кацнэльсан – былая зялёная бібліятэка, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Ідзем у гарадскі парк культуры і адпачынку, дзе кінатэатр «Мір». І адразу заўважаем, што хоць брама і падсвечаная крыху, аднак у самім парку навагодняй атмасферы пакуль няма. Толькі зорачкі на ліхтарах нагадваюць святочныя дэкарацыі.
![Парк](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Парк-1024x683.jpg)
Гарадскі парк культуры і адпачынку, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Парк](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Парк2-1024x683.jpg)
Гарадскі парк культуры і адпачынку, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
З парку ідзем на Сацыялку. Тут на ўчастку ад плошчы Перамогі да тэатру святочны настрой пастараліся стварыць шматлікія крамы і кавярні. На наш погляд, гэта месца, дзе калядная і навагодняя атмасфера адчуваецца найбольш у горадзе.
![вуліца Сацыялістычная](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Сацыялка-1024x683.jpg)
Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![вуліца Сацыялістычная](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Сацыялка2-1024x683.jpg)
Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![вуліца Сацыялістычная](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Сацыялка3-1024x683.jpg)
Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Вуліца Сацыялістычная](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Сацыялка4-1024x683.jpg)
Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
А вось так упрыгожылі бабруйскі тэатр – на фасадзе гледачоў па-расейску вітаюць і віншуюць Дзед Мароз са Снягуркай:
![Тэатр](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Тэатр-1024x683.jpg)
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім.В.Дуніна-Марцінкевіча, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Ад тэатру ідзем у бок плошчы Леніна, збочваем на вуліцу Савецкую і сустракаем святочна ўпрыгожаную кавярню «Любімае месца». Тут, як звычайна, утульна і стылёва. Увагу прыцягваюць апранутыя ў чырвоныя капелюшы туі, якія нагадваюць пінгвінаў.
![Любімае месца](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Любімае-месца-1024x683.jpg)
Кавярня «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Любімае месца](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Любімае-месца2-1024x683.jpg)
Кавярня «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Любімае месца](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Любімае-месца3-1024x683.jpg)
Ля кавярні «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Галоўную ялінку Бабруйска толькі-толькі запальваюць. Сёлета штосьці пайшло не па плане і запаліць яе ў запланаваны час не атрымалася – зламалася сістэма. Выглядае ялінка гэтак жа, як і ў папярэднія гады – нічога не змянілася.
![Плошча Леніна](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Плошча-Леніна_ялінка-1024x682.jpg)
Галоўная ялінка Бабруйска на плошчы Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Вакол ялінкі, як і ў папярэднія гады, разгарнуўся калядны кірмаш. Людзей, аднак, амаль няма – плошча пустая.
![Плошча Леніна](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Плошча-Леніна_ярмарка-1024x683.jpg)
Калядны кірмаш каля галоўнай ялінкі на плошчы Леніна. Фота: 1387.io
На іншым баку плошчы ўпрыгожылі фантан і ў чарговы раз паставілі арку. Больш пакуль аганькоў няма. У папярэднія гады тут было нашмат больш ілюмінацыі.
![Плошча Леніна](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Плошча-Леніна_фантан-1024x683.jpg)
Фантан з ілюмінацыяй, плошча Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Плошча Леніна](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Плошча-Леніна_фантан2-1024x683.jpg)
Фантан з ілюмінацыяй, плошча Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Па вуліцы Мінскай накіроўваемся да Палацу мастацтваў і гандлёвага цэнтру «Карона».
![вуліца Мінская](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/вуліца-Мінская-1024x683.jpg)
Святочная ілюмінацыя на вуліцы Мінскай. Фота: 1387.io
![вуліца Мінская](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/вуліца-Мінская2-1024x683.jpg)
Святочная ілюмінацыя на вуліцы Мінскай. Фота: 1387.io
Каля Палацу мастацтваў ялінка яшчэ не гарыць. Раней тут усё выглядала больш святочна – побач з ялінкай былі навагоднія кампазіцыі з ілюмінацыяй.
![Палац мастацтваў](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Палац-мастацтваў-1024x683.jpg)
Палац мастацтваў, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Падыходзім бліжэй да Палацу мастацтваў і бачым, што смутную бронзавую кабету побач з ім апранулі ў нейкі празрысты вэлюм.
![Палац мастацтваў](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Палац-мастацтваў2-1024x683.jpg)
Палац мастацтваў, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Каля «Кароны» традыцыйна стаіць ялінка на паркінгу.
![Ялінка](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Карона-1024x683.jpg)
Ялінка каля ГЦ «Карона». Фота: 1387.io
![Ялінка](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Карона2-1024x683.jpg)
Ялінка каля ГЦ «Карона». Фота: 1387.io
Паглядзім, як упрыгожылі тэрыторыі вакол сябе прадпрыемствы. Накіроўваемся да «Бабушкиной крынки», якая ўжо не аднойчы здзіўляла сапраўднымі казачнымі гарадкамі з ілюмінацыяй уздоўж вуліцы Карла Маркса. Сёлета там таксама ўсё свеціцца і блішчыць – шмат аганькоў, фотазона. Аднак уся гэтая разнастайнасць не стварае ўражання нечага адзінага і густоўнага.
![Бабушкина крынка](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Бабушкіна-крынка4-1024x683.jpg)
Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io
![Бабушкина крынка](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Бабушкіна-крынка3-1024x683.jpg)
Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io
![Бабушкина крынка](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Бабушкіна-крынка2-1024x683.jpg)
Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io
Падыходзім да завода ТДіА – тут і ялінка, і фотазона, і ўпрыгожаныя трактары.
![Завод ТДіА](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/ТДіА2-1024x683.jpg)
Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Завод ТДіА](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/ТДіА-1024x683.jpg)
Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Завод ТДіА](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/ТДіА3-1024x683.jpg)
Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io
Далей – «Чырвоны харчавік» і Эйфэлева вежа ў мініяцюры разам з падсвечанай зефіркай – усё тое самае, што тут стаіць ужо шмат гадоў нават у несвяточны перыяд.
![Чырвоны харчавік](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Чырвоны-харчавік3-1024x683.jpg)
«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Чырвоны харчавік](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Чырвоны-харчавік4-1024x683.jpg)
«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
![Чырвоны харчавік](https://1387.io/wp-content/uploads/2022/12/Чырвоны-харчавік-1024x683.jpg)
«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io
А што вы думаеце пра сёлетнія святочныя ўпрыгожанні ў Бабруйску? Ці падабаюцца яны вам? Што б вы прыбралі, дадалі, змянілі? Якое месца аздобленае найлепш, на ваш погляд? Запрашаем дзяліцца сваімі думкамі ў каментарах у нашых сацсетках: Instagram, Facebook.
А тут чытайце таксама, ці чакаюць сёлета бабруйцы цуд на Каляды.