Новы сезон у “Акадэміі 50+”. Прэзентацыя курсаў 2 кастрычніка

Фота з інстаграм Акадэміі 50+

Ужо шосты сезон запар бабруйскія курсы для людзей залатога ўзросту адчыняюць свае дзверы, каб прывітаць новых ды сталых удзельніц(каў). Штогод праграма “Акадэміі 50+” крыху змяняецца – застаюцца асноўныя напрамкі, што палюбіліся студэнт(к)ам, а таксама дадаецца штось – але нязменна цікавае ды захапляльнае! Адзначым, што навучанне адбываецца ў нязмушанай і сяброўскай атмасферы, і абіраць пэўныя курсы можна згодна з уласнымі зацікаўленасцямі.

А ў гэтым сезоне можна абраць заняткі з гэтага спісу:

  • Танец
  • Мова на кожны дзень (беларуская мова, літаратура, народныя танцы і тэатр)
  • Пра чалавека (галаваломкі для мозгу, умацаванне нейронавых сувязяў)
  • Мастацтва быць сабой (заняткі па псіхалогіі)
  • Падарожжа ў часе і прасторы (гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай)
  • Дакрануцца да мастацтва (мастакі ды іх творы, мода ў мастацтве)
  • Вакал
  • Фатаграфуем на тэлефон
  • Instagram. Пра што пісаць?
  • Сустаўная гімнастыка
  • Англійская мова
  • Мода ды стыль

Акадэмія – гэта месца, дзе чакаюць новыя сяброўкі і сябры, вандроўкі, цікавае, насычанае падзеямі і актыўнасцямі жыццё. А яшчэ – дзе магчыма адкрыць у сабе нейкія таленты і рэалізаваць іх. Пра тое, як адбываюцца заняткі, можна даведацца з інстаграму акадэміі.

Цікава? То трэба абавязкова завітаць на прэзентацыю, дзе раскажуць:
  1. Што такое Акадэмія 50+?
  2. Хто можа стаць студэнткай(ам)?
  3. Чаму можна навучыцца на курсах?

А таксама ў праграме – знаёмства з студэн(к)амі ды аўтар(к)амі курсаў, яны адкажуць на ўсе пытанні.

Час: 2 кастрычніка, а 15.00
Адрас: вул. Пралетарская, д. 16 (побач з Домам афіцэраў)
Запіс на прэзентацыю па тэлефоне: 8029 129 69 06 (Святлана)

Цікавае

Спецпраекты