У фінальным, 11-м выпуску, пазнаёмімся з легендамі не толькі Бабруйска, але і некаторых месцаў побач з ім. Даведаемся, у гонар каго назвалі наш горад, і як мог выглядаць ягоны стары герб – часоў Вялікага княства Літоўскага. Прыгадаем, у якіх фільмах згадваўся Бабруйск. І на дэсерт крыху містыкі: слухач падкаста падзяліўся з намі легендамі з Бабруйшчыны. А вы ведалі пра дух, што жыве ў вайсковым бункеры, ды пракляты хутар Ваўчкі, што дагэтуль захоўвае вусцішную атмасферу?
Спадзяюся, вам было цікава даведвацца пра бабруйскія гарадскія міфы ды рэальныя гісторыі, а таксама пра людзей, што нарадзіліся або жылі ў Бабруйску. У час падрыхтоўкі мне вельмі хацелася, каб кожная з серыяў стала для вас – шаноўныя слухачкі ды слухачы, своеасаблівай экскурсіяй, сумесным шпацыром. Напішыце ў каментарах, ці атрымалася?
У падкасце выкарыстаная музыка, створаная пры дапамозе SUNO AI.