У першым выпуску падкаста я расказвала пра Цэцылію Рэнату, колішнюю валадарку нашага горада. Але ці пакінулі іншыя жанчыны след у бабруйскай (і не толькі) гісторыі? Безумоўна, так! А калі вы яшчэ не ведаеце славутых зямлячак, то абавязкова паслухайце гэты выпуск. Пачнем знаёмства з Галіны Руднік, што была голасам свабоды для мільёнаў чалавек з былога сацлагеру, а таксама даведамеся пра ейную цётку – Барбару Вержбаловіч – оперную спявачку ды культурную дзяячку. Іх жыццё – небяспечнае, пакручастае, падобнае да прыгодніцкага раману. А ў наступным выпуску я працягну жаночую тэму – таксама з некалькімі гераінямі. Хутка пачуемся!
У падкасце выкарыстаная музыка, створаная пры дапамозе SUNO AI, а таксама: “Купалінка” – словы народныя ў апрацоўцы Міхася Чарота, музыка Уладзіміра Тэраўскага; “Магутны Божа” – словы Наталлі Арсенневай, музыка Міколы Равенскага; “Блакітная прэлюдыя” – Джо Бішап; “Падняты родны сцяг дзяржавы” – музыка Міколы Равенскага.