Падкаст “Міфічны Бабруйск”: Легендарныя бабруйчанкі ў жаночым руху і рэвалюцыі

У дзясятым выпуску працягнем знаёміцца з бабруйчанкамі, якія пакінулі след у гісторыі. У мінулы раз мы даведаліся пра лёс Галіны Руднік, а таксама ёйнай рэпрэсаванай маці Ганны Ганчарэнкі, ды цёткі Барбары Вержбаловіч. А зараз прыгадаем жыццяпіс першай лэдзі Ізраіля з нашага горада – Рахель Шазар-Кацнельсон, што ўвайшла ў гісторыю як актывістка жаночага руху. Таксама раскажу пра Веру Харужую, так, тую самую рэвалюцыянерку, у гонар якой назвалі школу ў Бабруйску, безліч беларускіх вуліц і нават сорт бэзу. Вы здзівіцеся, бо насамрэч вядомая бабруйчанка мела нетрывіяльнае, поўнае небяспечных прыгодаў жыццё, з малавядомымі старонкамі, якія вельмі яе “ачалавечваюць” у адрозненні ад пляскатых агітак, вырабленых у савецкія часы.

У падкасце выкарыстаная музыка, створаная пры дапамозе SUNO AI, а таксама: “Аціква” – музыка Шмуэля Коэна; “Руки рабочих” – словы Міхаіла Матусоўскага, музыка Веніяміна Баснера; “Отдай мяне маці” – народная песня; “Ад веку мы спалі” – словы Аляксандра Мікульчыка, музыка невядомага аўтара, гарманізацыя Уладзіміра Тэраўскага, апрацоўка Галіны Казіміроўскай.

Слухай таксама на Spotify:

Вам таксама можа спадабацца