Педыятарка Мая Церакулава з’ехала за мяжу. Глядзі відэа, знятае ў Бабруйску перад яе ад’ездам

by alesia.oj

 

У гэтым душэўным відэа – апошнія дні Маі ў Бабруйску. У час шпацыру па Сацыялцы яна кажа:

“Я хацела, каб мая сястра сюды прыехала, і мы разам прайшліся па гэтай вуліцы. Хацела б паспрабаваць зайсці ў адну з гэтых кватэр (прым. у старых камяніцах), пасябраваць з кім-небудзь, хто жыве ў такіх будынках”.

Таксама яна з цеплынёй кажа пра людзей, пра беларускую мову – якую пачала вучыць (першым настаўнікам быў сябар-армянін), пра кватэру – у якой паспела наладзіць быт, пра кнігі – якія так шкада пакідаць тут, бо Мая любіць дамы, у якіх багата кніг. Яна расказвае пра дапамогу дзецям з інваліднасцю, пра акалічнасці звальнення і тое, чаму ўзнікла неабходнасць з’язджаць.

“Беларус беларусу беларус, нават калі гэты беларус – казах. Так мне аднойчы сказалі, і я гэта назаўсёды запомню”, – кажа Мая Церакулава.

 

Больш пра Маю чытай тут:

«У мяне адчуванне, што я ведаю беларускую мову лепш за большасць беларусаў». Размова з педыятаркай з Казахстану, якая пераехала ў Бабруйск

 

You may also like

Leave a Comment