Performing Media Festival — фестываль аўдыёвізуальных прац у Саўт-Бэндзе, ЗША

На Performing Media Festival запрашаюць творцаў з аўдыёвізуальнымі працамі, перфарматыўным media-art, вітаюцца міждысцыплінарныя праекты.

Фестываль Performing Media Festival пройдзе ў Мастацкім музеі Саўт-Бэнда і ў кампусе Універсітэта Індыяны. 

На Performing Media Festival  можна падаць працы ў наступных катэгорыях:

  • паказы генератыўных ці фіксаваных аўдыёвізуальных твораў
  • праект для аднаканальных відэакасет
  • жывыя аўдыёвізуальныя выступленні 
  • жывое аўдыёвізуальнае выкананне з сольнай прыладай (скрыпка, віяланчэль ці фартэпіяна)
  • выступленне жывога мультымедыйнага ансамблю. 

 

  • Для каго: музыкі, перформеры(кі), мастакі(чкі), творцы відэа і гуку.
  • Калі: 20 студзеня – 24 сакавіка. . 

Дэдлайн 15 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.