Раім паслухаць. Бабруйскі гурт “ZЕМЛЯ КОРОЛЕВЫ МОD” выпусціў новы альбом

 
Альбом пад назвай “Медленно” можна пачуць ад 9 лютага на ўсіх буйных музычных стрымінгах, ад Spotify да Apple Music. 
 
Над 12-цю песнямі, якія ўвайшлі ў альбом, працавалі два чалавекі – нязменны фронтмэн Мікалай Алфімаў, які напісаў усю музыку і тэксты, а таксама гітарыст Юрый Галіцкі. Запісвалі “Медленно” на Circle Flame Records.
 
Адзначым, што ZKM – сапраўдныя дыназаўры бабруйскай рок-сцэны. Гурт утварыўся яшчэ ў 90-я, на базе кулінарнай вучэльні, дзе ў той час вучыўся Мікалай і другі заснавальнік – Сяргей Чыжонак. Як расказалі некалі самі музыкі, назву гурт атрымаў дзякуючы дроціку, які трапіў на мапе ў кропку з назвай Зямля Каралевы Мод. А Юрый Галіцкі адзначыўся перамогамі на гітарных конкурсах, супрацоўніцтвам з вядомымі музыкамі, нейкі час ён нават вёў блог на ютуб пад назвай “Travel Guitar”.
 
Гурт выдаў альбомы “Сердце дурака”, “Начальник солнца”, “Disc-Covery” (альбом кавераў) і вось цяпер – “Медленно”. 
 
Дзе паслухаць:
 
 
Таксама за творчасцю “Zемля Королевы Моd” можна сачыць у тыктоку. Там можна ўбачыць кліпы, выступы і пазнаёміцца з творчасцю мінулых гадоў. Спасылка ТУТ.

Цікавае

Спецпраекты