Раім паслухаць. Калаба бабруйчанкі Panna Anna і Уладзіміра Казлова з “Relikt”

Уладзімір Казлоў і Panna Anna. Фота з інстаграм музыкаў

 
Музыкі запісалі першы сумесны трэк – «Na Mohiłkach», на верш Міхася Чарота, які стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій і расстраляны ў Курапатах. Кампазіцыя працягласцю пяць хвілінаў адначасова прыгожая і вусцішная, і надзвычай добра перадае настрой радкоў аўтара словаў. 
 
Паслухаць навінку можна на Spotify, YouTube і Apple music.
Panna Anna – бабруйчанка, цяпер жыве ў Польшчы. Яна аўтарка песень, кампазітарка і віяланчэлістка. Раней Ганна ўжо два разы супрацоўнічала з гуртом “Relikt”, як сесійная музыка. Першы быў на радыё, а другі – у анлайне, паглядзець яго можна на ютубе па гэтай спасылцы.
 
Ганна расказала, як з’явілася ідэя песні «Na Mohiłkach».
 
– Неяк я проста глядзела рылзы ў інстаграм і ў адным відза дзяўчына піяністка паказвала ход з народных ладоў. Я паспрабавала зайграць тыя ж ноты па-свойму, атрымаўся прыгожы рыф, на аснове якога я зрабіла гарманічна-меладычную аснову на фартэпіяна. Потым вырашыла, што трэба прысвяціць песню падзеям чорнай ночы, пачала шукаць вершы растраляных паэтаў… Верш Міхася Чарота “На могілках” вельмі добра пасаваў па рытме і рыфме, а таксама лірычна ўдала клаўся на музыку. Яго і абрала.
 
 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Panna Anna (@panna_anna_music)

 
– Я доўга працавала над аранжыроўкай і не разумела, што зрабіць, каб мне спадабалася. У гэты час Уладзь Казлоў зрабіў пост у інсце, як апынулася, ён знаходзіўся ў тым жа горадзе, у якім была я. Напісала яму і прапанавала запісаць песню разам. Для аранжыроўкі я запісала віяланчэль, бас і трошкі ўдарных – грукала па бочцы, – смяецца Ганна.
 
Музыкантка кажа, што сам запіс прайшоў вельмі лёгка, за адзін дзень: “Неяк лілася ўсё адной плынню”. Пасля запісалі вакал – яе і Уладзіміра.
 
– Уладзь запісаў сваю партыю так, як я ніколі не запісала б. Ён зрабіў гэты трэк цікавейшым і не падобным да іншай маёй музыкі, – адзначае Ганна.
 
 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Panna Anna (@panna_anna_music)

 
Сачыце за творчасцю Panna Anna ў інстаграм. Вельмі хутка музыкантка плануе зрабіць новы рэліз. Як адзначае творца, гэта будзе “зусім новая музыка” для яе.
 
– Гэта будзе камеральны склад з фартэпіяна, віяланчэлі і скрыпкі. Часам будзе гітара і ўдарныя. Таксама будзе новая аранжыроўка песні, якую ўжо можна паслухаць на ўсіх музычных стрымінгах. На яе ж у планах зняць кліп. А каб адчуць кантраст новых і старых трэкаў – спачатку трэба паслухаць старыя, – усміхаецца Ганна.
 

Чытайце яшчэ: