7
Творцаў розных дысцыплін запрашаюць паразважаць пра лічбавую працу, гендэр і цела, гукавыя тэхналогіі. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне, ганарар і іншае.
Soft Data and Common Ware – праект міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж лабараторыяй электроннага тэкстылю DXARTS Softlab і студыяй даследаванняў інтэрактыўнага дызайну Studio Tilt. Творцаў запрашаюць стварыць міждысцыплінарныя праекты на тэмы гендэра і цела, лічбавай працы, гукавых тэхналогій і г.д.
- Калі: 1 месяц у інтэрвале 1 красавіка – 30 чэрвеня 2024.
- Для каго: творцы розных дысцыплін.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар 3000 USD,
- праезд да 650 USD,
- пражыванне да 2000 USD,
- агульную працоўную прастору і дасяг да вытворчага абсталявання,
- невялікі бюджэт на матэрыялы,
- выставачную прастору.
Дэдлайн: 1 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.