6
На рэзідэнцыю запрашаюць харэографаў(ак), каб паўзаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі і горадам. Адбудзецца рэзідэнцыя ў горадзе Фалун – гістарычным шахцёрскім мястэчку, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Плануецца даследаваць дынаміку паміж мастацтвам, месцам і яго насельніцтвам.
- Для каго: харэографы(кі), танцоры(кі), перформеры(кі) танца.
- Калі: 26 жніўня – 8 верасня.
Арганізатары Space & Place Falun прапануюць удзельнікам(цам) пражыванне, працоўную прастору, праезд, ганарар.
Дэдлайн: 22 красавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.