Стыпендыя прызначана для навуковых стажыровак у Германіі. Форум гістарычных даследаванняў Беларусі — гэта платформа для прэзентацыі і абмеркавання актуальных пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку яе еўрапейскіх узаемадачыненняў.
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта праект Нямецкага таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы. Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай акадэмічнай службы абмену са сродкаў МЗС Германіі.
Беларускія даследніцы і даследнікі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на 1 месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях ды іншых навуковых установах.
- Для каго: даследніці(цы) гісторыі Беларусі.
- Калі: 1 месяц у інтэрвале травень – снежань 2024.
Cума стыпендыі складае:
▪️ 1.300 EUR (для аспірантаў)
▪️ 2.000 EUR (для postDocs).
Дэдлайн 1 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.