«Яшчэ нядаўна дзяцей з асаблівасцямі ў Грузіі хавалі ад грамадства». Беларуская журналістка змагаецца за права на адукацыю сына з аўтызмам
Журналістка са Слуцку Таццяна Гусева ўжо два гады жыве ў Батумі. Тут пайшоў у першы клас ейны сын Уладзя, які мае аўтызм. Таццяна ўжо некалькі месяцаў змагаецца за персанальнага асістэнта для дзіцяці.