Вырабляў са шкла бчб-сцяжкі, сюжэты для цэркваў, чарцей. Майстар, закаханы ў Бабруйск, распавядае пра вітражы
29-гадовы Міхаіл ведае пра вітражы ўсё. Ён сам іх вырабляў цягам сямі гадоў. А яшчэ ён вельмі любіць Бабруйск, і хоць нарадзіўся ў іншых мясцінах, але шмат гадоў пражыў у нашым горадзе і лічыць яго найлепшым у свеце. Пра вітражы, важнасць свабоды для творчасці, любоў да Бабруйска – нашае інтэрв’ю з Міхаілам.