Удзельнікам Тhe Ligeti Centre прапануюць цалкам абсталяваную студыйную прастору, якая дае шэраг магчымасцей для стварэння і выканання імерсіўнага гуку, эксперыментаў з рухам і г.д.
Цэнтр Лігеці (Гамбург, Германія) – нядаўна створаная мастацка-навуковая ўстанова, мэта якой з’яўляецца аб’яднанне мастацтва, навукі і інавацый. Рэзідэнцыя стане адкрытай творча-даследчай прасторай і пляцоўкай для прэзентацый.
- Для каго: творцы і даследчыкі(цы), якія працуюць з гукам і мультымедыя.
- Калі: ліпень – верасень.
Арганізатары Тhe Ligeti Centre прапануюць стыпендыю 1200 EUR / месяц, пражыванне і тэхнічную падтрымку.
Дэдлайн 17 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.