6
ProWomen By запускае новы праект, які дапаможа зарадзіцца энэргіяй, адаптавацца да нявызначанасці і пераменаў, справіцца з выгараннем, стрэсам і захаваць цікавасць да таго, што вы робіце.
Вас чакае серыя бясплатных вэбінараў з псіхолагамі і анлайн-група падтрымкі, дзе можна працягнуць трэніраваць навыкі ўстойлівасці.
Праграма Workout:
- 15 лютага ў 19:00 «Унутраная апора. Самаацэнка vs самаспачуванне». Разбярэмся, як падтрымаць сябе ў складанай сітуацыі, як прымаць рэальнасць і развіваць навык беражлівых адносін да сябе.
- 3 сакавіка ў 19:00 «Стрэс і трывога нявызначанасці». Пагаворым пра стратэгію паводзін і адаптацыю да зменлівых умоў жыцця.
- 14 сакавіка ў 19:00 «Матывацыя і прадуктыўнасць у складаныя часы». Гэты вэбінар дапаможа знайсці ўнутраныя апоры, каб працягваць рухацца да сваіх мэтаў.
- 30 сакавіка ў 19:00 «Выгаранне і ўплыў крызісаў на жыццё». Абмяркуем уплыў інфармацыйнай перагружанасці і даведаемся, як вывесці сябе са стану выгарання, не пагоршыць яго.
У форме рэгістрацыі можна выбраць адно або некалькі мерапрыемстваў.
Вывучайце праграму Workout і рэгіструйцеся па спасылцы на сайце ProWomen By. Час пачатку ўсіх мерапрыемстваў указаны па Мінску.