Xocolat — конкурс на фестываль Hasard 4 у Фрыбургу, Швейцарыя

Збіраюцца завершаныя работы ў галінах: тэатр, танец, перформанс, музыка і мастацкія інсталяцыі.
Удзел у фестывалі скаладаецца з 2-х прэзентацый шоў і тыдня творчага дыялогу паміж жывым мастацтва’м і кіно.

  • Калі: 7-12 сакавіка 2023.
  • Для каго: творцы (індыв. аўтары і групы да 3 чал.)

Тыднёвая рэзідэнцыя пройдзе з удзелам 4 кінематаграфістаў, каманды аўдыёвізуальнай вытворчасці, квантавага фізіка, сінолага і касманаўта.

Тэмы фестывалю:

  • Шанец
  • Пластычнасць часу
  • Вымярэнні рэчаіснасці
  • Парог паміж рэальным і віртуальным перад абліччам тэхналогій
  • Рэальнасць як лакалізаваная ці не лакалізаваная.

Важна:

  • Прадстаўленыя ў заяўцы работы не павінны закранаць гэтыя тэмы,
  • Мін. працягласць выступу: 45 хвілін.

 

Прадастаўляецца:

  • Ганарар за праект 1000 – 3000 CHF.
  • Cтыпендыя за тыдзень рэзідэнцыі: 2000 CHF.
  • Пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне і праезд.

Дэдлайн: 2 лістапада. Даведацца больш