З 20 па 30 лістапада пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне»

Гэтай восенню, з 20 па 30 лістапада любы беларус — унутры Беларусі ці ў замежжы — зможа паглядзець усю праграму кінафестывалю “Паўночнае ззянне” ў анлайне абсалютна бясплатна.

“Кіно не мае межаў, і мы шчаслівыя, што можам падарыць вам, шаноўныя гледачы, магчымасць пабачыць усе фільмы #nlff22. Дзякуй вам, што застаяцеся з намі!”

З 2015 годы фестываль паказвае самыя крутыя Скандынаўскія і Балтыйскія фільмы, а з 2020-га — і найкруцейшыя беларускія стужкі. Арганізатары фестывалю не здаліся, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, перайшлі ў анлайн і працягнулі знаёміць беларусаў і беларусак з сучасным кінематографам і вартымі ўвагі дзеячамі кіно — як замежнымі, так і беларускімі.

Сёлета доступ да фільмаў зроблены на online-платфоме фестывалю цалкам бясплатным, таму арганізатары асабліва будуць удзячныя за данаты (падтрымаць можна і наўпрост цяпер, і падчас фэсту). Зрабіць гэта зусім проста: націснуць на  сайце northernlightsff.com кнопку ПАДТРЫМАЦЬ і абраць суму дапамогі (разавую ці штомесячную).

Яшчэ больш падрабязнасцяў пра фестываль ТУТ

Цікавае

Спецпраекты