10 і 11 кастрычніка — музычная камедыя «Ідылія» па творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча

«Ідылія» (іншая назва «Сялянка») – першы друкаваны твор пісьменніка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Па сюжэце, галоўны герой Караль Лятальскі вяртаецца ў родны край з Францыі, ужо ненавідзячы ўсё, што яго чакае на радзіме. Караль любіць замежнае жыццё, але сустрэча з сяброўкай дзяцінства Юліяй усё мяняе.

  • Калі: 10 і 11 кастрычніка, 18:00.
  • Дзе: вул. Сацыялістычная, 105
  • Кошт квіткоў: 8 – 12 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.