Афіша

AIR InSILo — творчая рэзідэнцыя ў Вене, Аўстрыя

Тэма творчай рэзідэнцыі — «не выказванне». Арганізатары AIR InSILo запрашаюць творцаў даследаваць цэнзуру і самацэнзуру ў мастацтве.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін. 
  • Калі: 6 тыдняў у 2024. 

Арганізатары творчай рэзідэнцыі лічаць, што часам свабода мастацкага выказвання знаходзіцца пад пагрозай не толькі ў краінах з аўтарытарнымі рэжымамі, але і ў дэмакратычных краінах, а ў крызісныя часы складана займацца мастацтвам. 

Таму мэта рэзідэнцыі AIR InSILo – дапамагчы творчым дзеячам. 

Арганізатары AIR InSILo прапануюць:

  • ганарар 1200 EUR
  • выдаткі на вытворчасць 600 EUR 
  • транспартныя выдаткі да 500 EUR 
  • праграму настаўніцтва з запрошанымі куратарамі з Аўстрыі
  • магчымасць пражывання з партнёрам(кай)  і/ці 1-2 дзецьмі. 

Дэдлайн 6 красавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты