Афіша

Art Pradmova — конкурс-выстава ілюстрацыі і дызайну кнігі

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Для каго: беларускія дызайнеры(кі) ды ілюстратары(кі) ад 17 да 39 гадоў уключна

Умовы ўдзелу:

– На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты ды іншае).

– Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме.

– Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка.

Найлепшыя творы будуць выстаўленыя ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад Art Pradmova

Дэдлайн 3 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку. 

Цікавае

Спецпраекты