Бабруйцаў запрашаюць на прыборку смецця на тэрыторыі крэпасці

Ініцыятыва eco.bobr ладзіць гарадскую акцыю па прыборцы смецця на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці пад назвай “Чыстая прырода, яе мастак Бог”.

Бабруйская крэпасць. Фота: 1387.io

Калі і дзе пройдзе акцыя

Актывісты заўважаюць, што Бабруйскя крэпасць – помнік гісторыі і архітэктуры, унесены ў Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, мае нацыянальнае значэнне.

“На жаль, не ўсе гараджане прыдаюць гэтым фактам вялікае значэнне. І на тэрыторыі крэпасці ёсць месцы, якія патрабуюць тэрміновай прыборкі, чысціні і парадку”, – пішуць арганізатары акцыі на сваёй старонцы ў Інстаграме.

Экалагічная акцыя пройдзе ў нядзелю, 27 кастрычніка. Пачатак: 14:00.

Кропка збору ўсіх ахвочых прыняць удзел: пляцоўка ля сабору Аляксандра Неўскага.

З сабой трэба ўзяць пальчаткі, у якіх вам будзе зручна (экабары раюць: лепш прагумаваныя ці з тканіны), мяшкі, венікі, саўкі для збору смецця па жаданні.

Усе дэталі акцыі – па спасылцы.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от ОБЪЕДИНЕНИЕ🌿ЭКО🌿ДРУЗЕЙ💚 (@eco.bobr)

Прыбірай смецце і вучы гісторыю

Будаўніцтва Бабруйскай крэпасці пачалося ў 1810 годзе, напярэдадні вайны з Напалеонам, і вялося да 1836 года. Дзеля яе пабудовы знішчылі старажытны Бабруйск, на месцы якога яна і паўстала.

У розныя гады крэпасць выконвала не толькі абарончую ролю, але і была турмой – тут сядзелі за кратамі дзекабрысты, удзельнікі паўстанняў 1831 і 1863-64 гадоў. У савецкія часы ў крэпасці размесцілі ваенную частку.

На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца самы стары будынак Бабруйска – былы езуіцкі касцёл 1747 года, які расейскія царскія ўлады зрабілі цэйхгаўзам (сховішчам зброі), а савецкія – гаўптвахтай. Цяпер былая святыня стаіць закінутай.

Чытайце больш пра крэпасць у нашых ранейшых матэрыялах:

Музей рэпрэсій у СІЗА, квэсты па легендах пра “золата езуітаў”: што рабіць з Бабруйскай крэпасцю?

Падкаст “Міфічны Бабруйск”: Бабруйскія прывіды ды раз’юшаны старажытны дух

«Праз чатыры гады тут будзе горад-сад» ці 18 гадоў мары пра рэканструкцыю Бабруйскай крэпасці

Цікавае

Спецпраекты