ЛюдзіПадзеі

“Справядлівая дапамога” шукае валанцёраў-фатографаў(ак), каб паказваць жыццё фонда і людзей, якім дапамагае

Ілюстрацыйнае фота: Julia Avamotive / pexels.com/ru-ru/photo/1097768/

Каго і што трэба фатаграфаваць?

Як паведамляецца ў сацсетках “Справядлівай дапамогі”, ад фотаваланцёраў патрабуецца, у першую чаргу, добрае сэрца і ўменне камунікаваць з людзьмі. “Мы заўсёды хочам бачыць нашых падапечных яркімі, эмацыйнымі і крышачку шчаслівымі, нават калі яны блага сябе адчуваюць, або зусім адмаўляюцца фатаграфавацца. Часам фатографу даводзіцца быць крыху аніматарам, крыху псіхолагам, але вынік, паверце, варты таго!”

“Справядлівай дапамозе” патрэбныя фота, каб расказваць гісторыі людзей, якім яны дапамагаюць, і дапоўніць аповед добрай ілюстрацыяй. Гэта вельмі важна, бо тыя, хто ахвяруе прадукты, грошы і г.д – цікавяцца жыцём фонда, і тут без цікавых, рэпартажных здымкаў не абысціся.

Як часта трэба фотаваланцёрыць?

Фонд шукае валанцёраў, якія валодаюць уласнай тэхнікай і ўмеюць ёй карыстацца. А яшчэ – крыху вольнага часу – раз на тыдзень ці больш, залежыць ад саміх фатографаў(ак). Творчы падыход – вітаецца.

Каму дапамагае “Справядлівая дапамога”?

Маламаёмасным бабруйцам, сіротам, шматдзетным сем’ям і бяздомным людзям. Пра тое, што патрабуецца фонду для іх падтрымкі, можна пачытаць тут. Увага: фонд не прымае маральна-састарэлыя, дзіравыя і брудныя рэчы і просіць ставіцца да людзей, якія ў бядзе, з павагай.

Куды звяртацца:
Максім +375298724856

Хо-хо-хо! Час добрых справаў!

Цікавае

Спецпраекты