У Бабруйску нямала легендаў пра прывідаў, і некаторыя з іх сапраўды вусцішныя. У новай серыі падкаста“Міфічны Бабруйск” ты даведаешся, як раз’юшаны старажытны дух палохаў сям’ю, і дзе знаходзяцца месцы, якія ўпадабалі здані, што перыядычна паказваюць сябе гараджанам.
Асцярожна, будзе страшна!
Слухай таксама на пляцоўках:
Абавязкова пішы ў каментарах, ці верыш у існаванне паранармальных з’яваў, і ці даводзілася сутыкацца з нечым падобным.
Чаму “Міфічны Бабруйск”?
Бабруйск адметны тым, што мясцовыя краязнаўцы ды гісторыкі даволі часта не пагаджаюцца адно з адным наконт звестак пра горад. Першыя будуць даводзіць, што тут былі падземныя хады праз Бярэзіну, другія – што гэта лухта. Адны – што крэпасць знішчыла горад, другія – што ўзбагаціла і дала штуршок для развіцця. І гэтак па многіх і многіх пытаннях.
Я ж хачу расказваць гарадскія міфы і легенды, не больш. Бо гэта і ёсць тое, што любое месца ў свеце робіць прывабным і магічным.
Чакаем твае прапановы і каментары да падккаста ў Інстаграм