З 15 сакавіка фабрыка “Славянка” пачала прадаваць курткі з падагрэвам ад USB power bank.
Як паведамляе вытворца, куртка змяшчае бяспечныя карбонавыя награвальныя элементы з вугляроднага валакна.
У ёй тры рэжымы падагрэву, якія ўключаюцца спецыяльнай клавішай. Вопратку можна разагрэць ад 45 да 55 градусаў, за 30 секунд. Куртку можна мыць у пральнай машыне, згодна з інструкцыяй. Power bank набываецца асобна.
Кошт на сайце фабрыкі – 191,88 і 196,56 рублёў.
У гэтым годзе ў Бабруйску плануюць усталяваць 9 новых дзіцячых пляцовак. Вось па якіх адрасах:
- вуліца 50-годдзя ВЛКСМ, 21;
- вуліца Генерала Батава, 20;
- вуліца Гарэліка, 61 і 62;
- вуліца Коўзана, 37;
- вуліца Крылова, 3 і 5;
- вуліца Міхася Лынькова, 61 і 63;
- вуліца Мінская, 18;
- вуліца Арджанікідзэ, 46а;
- вуліца Сацыялістычная, 115.
Паведамляецца, што на ўсталяванне гэтых пляцовак будзе выдаткаваны 1 мільён рублёў.
На восень у Бабруйску запланаваны фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча. Праграма пакуль невядомая
А што тычыцца нашага тэатра – цяпер там праводзяцца экскурсіі, па водгуках – вельмі цікавыя. Наведнікам расказваюць гісторыю стварэння спектакляў, дэкарацый і касцюмаў, як адбываюцца рэпетыцыі ды раскрываюць іншыя закулісныя таямніцы.
А калі будзеш праходзіць побач з тэатрам – зазірні ў сквер, які бабруйцы завуць “Тэатральным” (афіцыйная назва Чалюскінцаў). Тут з канца лютага можна ўбачыць лавачкі-інсталяцыі ад Мастацкай фабрыкі.
Усе яны маюць выгляд музычных інструментаў: кантрабас, віяланчэль, ліра, акардэон і барабаны.
І трошачкі крынжа:)
Аказваецца, бабруйцы падселі на новы від карапарытўна-святочных забаваў – жартаўлівы лялечны стрыптыз! Так, мы таксама здзівіліся, што такое бывае. Судзячы па відэа, жарсці ад відовішча распальваюцца не жартоўныя.
Віншавальны стрыптыз прапануюць “Ірына Алеграва”, “Стас Міхайлаў”, “Валер Меладзэ”, а таксама Жорык, які шануе леапардавы прынт.
Што тут дадаць – прагрэс не стаіць на месцы, асабліва ў забаўляльнай сферы.