Дачку кіраўніка “Справядлівай дапамогі” пакусаў сабака. Патрэбная дапамога

Бабруйцу, які шмат гадоў дапамагаў жыхарам нашага гораду, што засталіся без даху над галавой, цяпер самаму патрэбная дапамога. Заснавальнік і кіраўнік фонду “Справядлівая дапамога”, які апякуецца бяздомнымі, Максім Чарняк распавёў на сваёй старонцы ў Інстаграме пра бяду, што прыйшла ў ягоную сям’ю – малодшую дачку бабруйца пакусаў сабака.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Максим Черняк (@bez.doma)

Дзіцяці аказалі першую неабходную дапамогу, аднак наперадзе – доўгая рэабілітацыя і аднаўленне. Па словах Максіма, стаіць пытанне аб правядзенні пластычнай аперацыі, бо ўкусы прыйшліся ў твар.

“Дзіцяці прычынілі не толькі фізічную траўму, але і псіхалагічную, з якой мы, на жаль, спраўляемся дагэтуль”, – піша кіраўнік “Справядлівай дапамогі”.

Гаспадара сабакі, які ўкусіў дзяўчынку, знайшлі і прызналі вінаватым у парушэнні правілаў утрымання хатніх жывёлаў. Аднак сям’я Максіма хоча напоўніцу прыцягнуць яго да адказнасці, а на гэта патрэбныя спецыялісты.

“На дадзены момант нашая сям’я мае патрэбу ў юрыдычных паслугах, але сума, заяўленая адвакатам у 300 і больш рублёў дла нас непад’ёмная. Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых жыхароў нашага гораду з просьбай у пошуку адваката, які дапаможа нам, паколькі фінансавыя магчымасці вычарпаныя за час аднаўлення”, – просіць мужчына.

Тыя, хто маю магчымасць дапамагчы, могуць патэлефанаваць Максіму па нумары:  +375 29 8724856 ці напісаць яму ў Інстаграме.

«Справядлівай дапамозе» патрэбная дапамога

Цікавае

Спецпраекты