«Дарога да дому». У Менску адкрылася юбілейная выстава Анатоля Концуба

13 ліпеня бабруйскаму мастаку і керамісту Анатолю Концубу споўнілася 75 гадоў. Адмыслова да юбілею ў Менску ў галерэі «Мастацтва» 16 ліпеня адкрылася аўтарская выстава мастака «Дарога да дому».

Анатоль Концуб на адкрыцці выставы «Дарога да дому» у Менску, 16 ліпеня 2024 года. Фота: Анатоль Концуб / Facebook

Выстава спалучае як жывапісныя, так і керамічныя працы спадара Анатоля. Пабачыць яе можна да 3 жніўня.

Адрас: г.Менск, пр.Незалежнасці, 12, Салон, галерэя «Мастацтва».

Анатоль Концуб нарадзіўся 13 ліпеня 1949 года ў вёсцы Колкі Столінскага раёну Берасцейскай вобласці. Дзіцячыя і школьныя гады правёў на Палессі, у Давыд-Гарадку. З 1971 года жыве ў Бабруйску.

Анатоль Концуб на адкрыцці выставы «Дарога да дому» у Менску, 16 ліпеня 2024 года. Фота: Анатоль Концуб / Facebook

Анатоль Концуб на адкрыцці выставы «Дарога да дому» у Менску, 16 ліпеня 2024 года. Фота: Анатоль Концуб / Facebook

Працуе ў галіне мастацкай керамікі, станковага жывапісу ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа і нацюрморта, манументальна-дэкаратыўнага роспісу. Сталы ўдзельнік міжнароднага пленэру па кераміцы, які праводзіцца пад Бабруйскам, – «Арт-Жыжаль».

Анатоль Концуб – сябра Беларускага саюзу мастакоў. З 2018 года – сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва.

Першы партрэт Купалы, “пятнашка” і “залётны” рэкардсмен. Чым адметнае мастацкае жыццё Бабруйска?

Анатоль Концуб на адкрыцці выставы «Дарога да дому» у Менску, 16 ліпеня 2024 года. Фота: Анатоль Концуб / Facebook