8
Універсітэт мастацтваў Фолькванг у Эсэне ў межах праграмы «Устойлівае развіццё праз дызайн» запрашае на рэзідэнцыю. Арганізатары прапануюць пражыванне, праезд, стыпендыю і вытворчы бюджэт.
Folkwang University of the Arts шукаюць мастака(чку) ці дызайнера(ку), якія хацелі б распрацаваць новы праект, прысвечаны біяматэрыялам ці ўстойлівым метадам вытворчасці з выкарыстаннем біялагічных рэсурсаў. Праца будзе паказана на Тыдні галандскага дызайну ў Эйндховене ў кастрычніку.
- Для каго: дызайнеры(кі) і мастакі(чкі).
- Калі: 1 траўня – 31 кастрычніка 2024.
Folkwang University of the Arts прапануюць:
- пражыванне,
- праезд,
- стыпендыю 1500 EUR / месяц,
- вытворчы бюджэт 1500 EUR.
Дэдлайн 15 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.