Афіша

Folkwang University of the Arts — дызайнерская рэзідэнцыя ў Германіі

Універсітэт мастацтваў Фолькванг у Эсэне ў межах праграмы «Устойлівае развіццё праз дызайн» запрашае на рэзідэнцыю. Арганізатары прапануюць пражыванне, праезд, стыпендыю і вытворчы бюджэт.

Folkwang University of the Arts шукаюць мастака(чку) ці дызайнера(ку), якія хацелі б распрацаваць новы праект, прысвечаны біяматэрыялам ці ўстойлівым метадам вытворчасці з выкарыстаннем біялагічных рэсурсаў. Праца будзе паказана на Тыдні галандскага дызайну ў Эйндховене ў кастрычніку. 

  • Для каго: дызайнеры(кі) і мастакі(чкі).  
  • Калі: 1 траўня – 31 кастрычніка 2024. 

Folkwang University of the Arts прапануюць:

  • пражыванне,
  • праезд,
  • стыпендыю 1500 EUR / месяц,
  • вытворчы бюджэт 1500 EUR.

Дэдлайн 15 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты