918
Бабруйская крэпасць. Красавік 2022 года
Як піша bobr.by, стары праект кансервацыі для рэстаўрацыі крэпасці быў зроблены ў 2013 годзе, таму страціў актуальнасць. І сапраўды, ад таго часу многія будынкі, асабліва езуіцкі касцёл, прыйшлі ў жудасны стан. Таму для новага плана даследаванне крэпасці праводзілася наноў.
Як сёння выглядае знутры былы езуіцкі касцёл у Бабруйску? Распавядае і паказвае блогер Validol
Спярша плануюць рэканструяваць забудову трэцяга палігона – бо яна лепш захавалася. А ў яго ўваходзяць і зруйнаваная Мінская брама, і страчаны мост, але ёсць парачка даволі добра захаваных рэдзюітаў.
Што плануюць зрабіць у першую чаргу:
- наладзіць адвод вады
- зрабіць часовыя дахі
- умацаваць аварыйныя ўчасткі будынкаў
- збудаваць драўляны мост (ён мусіць пачынацца ў месцы, дзе была Мінская брама і спалучаць яго з рэдзюітам)
У другую чаргу плануюць:
- аднавіць Мінскую браму
- размесціць у браме касу, прыбіральню, сувенірную крамку, буфет
- абсталяваць мост падʼёмнай часткай
- гаржавы рэдзюіт абсталяваць пад музей і службовыя памяшканні
- правесці інжынерныя камунікацыі
- добраўпарадкаваць тэрыторыю плошчы (з боку вуліцы Новы свет).
Як думаеш, гэтая справа і сапраўды зрушыцца з месца?