Герой сённяшняга відэа — Барыс Мікуліч — нарадзіўся ў Бабруйску, пачаў пісаць даволі рана і ўжо ў 16 год дэбютаваў у друку.
Але ўжо ў 24 стаў адной з ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія імкнуліся знішчыць усіх разумных, цікавых ды яркіх.
Барыс Мікуліч — беларускі пісьменнік, творчасць якога была на доўгія гады пазабытая, але адраджаецца ізноў.
Глядзі відэа, дзяліся з сябрамі і пішы ў каментарах, ці цытаў(ла) штосьці з твораў Мікуліча
@histarycny_babior пішы ў каментарах, ці цытаў(ла) штосьці з твораў Мікуліча #бабруйск #бобруйск #пабеларуску #belarus #bobruisk #барысмікуліч #beaver
«Гісторыя – гэта падзеі, якія ствараюць людзі». Дзяўчына з Бабруйску вядзе гістарычны тыкток для падлеткаў, які падабаецца і дарослым.
Як ты абіраеш тэмы для выпускаў? Ці бывае такое, што асабіста табе тэма не вельмі цікавая, але ўсё роўна бярэшся за яе, бо гэта частка гісторыі?
— У мяне ёсць спіс тэмаў. У тым ліку я спытваю людзей з Бабруйску – пра што і пра каго ім было б цікава пабачыць відэа. Таксама мы з калежанкай, якая дапамагае мне са сцэнарамі, абмяркоўваем тэмы. І шукаем розных людей – асабліва жанчын, бо пра іх мала расказваюць у гісторыі. Але жанчын менавіта з Бабруйску: магчыма, яны і не пражылі ўсё жыццё тут, але мелі карані ці атрымлівалі адукацыю ў Бабруйску, ці жылі тут у падлеткавым узросце, фарміраваліся – і цікава, як склалася іх жыццё.
Таму ёсць у планах вялікая колькасць персаналій. І цікава, што мы перайшлі на персоны, бо гісторыю людзі і робяць. Гісторыя – гэта не сухія даты, гісторыя – гэта падзеі, а падзеі робяць людзі. І менавіта людзі характарызуюць тыя ці іншыя перыяды. Але ўсё роўна ёсць праблемка, што ў відэа ты па вярхах закранаеш біяграфію чалавека, намагаешся паказаць яго адмысловыя рысы. Вельмі складана ў такім сціснутым фармаце расказаць цікава і шмат, але мы намагаемся, і спадзяемся, што атрымліваецца.
Але, калі не атрымліваецца, – хацелася б, каб людзі пісалі, давалі зваротную сувязь. Я за аргументаваную крытыку. Але і разумею беларускую публіку, якая, можа, недзе баіцца заставіць каментар, а недзе проста не звыклая да таго, што можна і трэба пісаць каментары і выказваць сваё меркаванне.
Наконт тэмаў, пра якія нецікава распавядаць, але трэба – такога яшчэ не было. Дзякуючы таму, што я займаюся гэтым праектам, я сама часта даведваюся аб тым, чаго не ведала з гісторыі гораду, сама даведваюся больш пра свой горад, пра людзей, пра нейкія асаблівасці.