Глядзі, якія паштоўкі з выявамі Бабруйска намалявалі дзеці!

Фота: 1387.io

Усе гэтыя малюнкі стварылі навучэнцы(кі) мастацкай школы імя Дамарада. На іх можна ўбачыць знаёмыя і горача любімыя бабруйцамі краявіды – крэпасць, Сацыялка з Бабром Самуілавічам, Свята-Мікольскі сабор, Порт-Артур, кінатэатр «Таварыш», дом купчыхі Кацнельсон, «шпакоўня», касцёл ды іншыя – агулам 12 паштовак.

Фота: 1387.io

Фота: 1387.io

Таксама ў набор «Бабруйск вачамі дзяцей» трапіў будынак, у якім размяшчаецца друкарня імя Непагодзіна – менавіта тут яго і надрукавалі.

Фота: 1387.io

Дарэчы, ці ведаеш ты, што бабруйская друкарня – адна з самых старых у Беларусі? Яе гісторыя пачалася яшчэ ў 1888 годзе. А ў пачатку 20 стагоддзя Гілер Фрыдлянд, яе ўладальнік, развіваў свой бізнес, а таксама выдаваў газету «Бабруйскі курʼер» – у гэтым самым будынку на Сацыялцы. Акрамя друкарні бабруец валодаў тэатрам і цыркам. На жаль, пра паслярэвалюцыйны лёс яго нічога не вядома, а вось прадпрыемства, што прадказальна, было нацыяналізаванае ў 1918 годзе. Цяпер друкарня носіць імя бальшавіка Аляксандра Непагодзіна, які быў вучнем, наборшчыкам і друкаром у Фрыдлянда. Ён загінуў у 1920 годзе як «вораг польскай улады» і пахаваны ў амаль стогадовай капліцы на вуліцы Крупскай.

Фота: 1387.io

Фота: 1387.io

Але вернемся да паштовак: на кожнай з іх убачыш калаж з малюнка і фота будынкаў. Іх можна набываць паасобку, а таксама поўным камплектам.

Фота: 1387.io

Фота: 1387.io

Шукай паштоўкі ў кнігарнях горада! Дакладна яны ёсць у «Крыніцы ведаў» (Горкага-31).