Hamburg Ministry for Culture and Media — творчая рэзідэнцыя ў Гамбургу

Міністэрства культуры і СМІ Гамбурга запрашае на рэзідэнцыю ў цэнтры мастакоў «Westwerk».Творцы падчас рэзідэнцыі будуць жыць у арт-цэнтры, працаваць над сваім мастацкім праектам ды спазнаваць культурную сцэну горада. 

Арганізатары Hamburg Ministry for Culture and Media прапануюць пражыванне, стыпендыю 900 EUR, праезд і выдаткі на прэзентацыю 500 EUR. 

  • Для каго: мастакі(чкі), фатографы(кі), творцы кіно і мультымедыя, музыкі і іншыя творцы.
  • Калі: 3 месяцы ў 2025-2026. 

Дэдлайн 28 жніўня. Даведацца больш і падаць заяўку.